Партнёрам

ТАА "Мантбрук" вырабляе шырокі асартымент кандытарскіх вырабаў ТМ Шакаладава.

Нашу прадукцыю можна знайсці на паліцах гандлёвых сетак і раздробных крам Рэспублікі Беларусь, а таксама за яе межамі. Прысмакі Шакаладава ведаюць і любяць пакупнікі Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Латвіі, Малдовы, Кітая.

Для прадпрыемстваў харчовай прамысловасці прапануем купіць оптам сыравіну і інгрэдыенты: какава-парашок, какава-алей, смажаны арахіс, паветраны рыс, какосавую габлюшку, глазуры і кандытарскія масы і многае іншае.

Запрашаем да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва:

  • гандлёвыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць рэалізацыю шырокага асартыменту кандытарскіх вырабаў;
  • кандытарскія вытворчасці, зацікаўленыя ў пастаўках якаснай сыравіны і інгрэдыентаў.

Дастаўка нашай прадукцыі можа здзяйсняцца ўласным транспартам, а таксама магчымы самавываз са складоў прадпрыемства.