Выстава «FHC China 2024» у Шанхаі
Гандлёвая марка "Шакаладава" сумесна з кітайскімі партнёрамі прадставілі сваю прадукцыю на міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў, пякарскай справы і рэстараннага бізнесу з 12 па 14 лістапада.
У рамках дадзенай выставы на стэндзе былі прадстаўлены наступныя нашы прадукты: саломка глазураваная з арахісам «CHOCOLIKE CLASSIC» і «CHOCOLIKE CARAMEL», печыва «CHOCOLINE» глазураванае з арахісам і «CHOCOLINE» з какавы ў глазуры з густам карамелі і арахісам, печыва » ваніль-шакалад, Шакалад "OBOLDINI" і "OBOLDINI MILK", печыва "Апельсінавая ноч", Вафлі ў асартыменце, Вафельныя трубачкі і цукеркі вафельныя ў асартыменце.